«Запрашэнне МЗС Беларусі даслаць міжнародных назіральнікаў – прапагандысцка-спекулятыўны захад»
Дырэктар цэнтра «Еўрапейскі Дыялог» Анатоль Лябедзька пракаментаваў заяву МЗС Беларусі адносна запрашэння назіральнікаў БДЗІПЧ АБСЕ.
Ён заявіў Парламенцкаму каналу:
– Відавочна, што прапанова арганізатараў псеўдавыбараў, адпраўленая ў БДЗІПЧ АБСЕ, даслаць міжнародных назіральнікаў, гэта выключна прапагандысцка-спекулятыўны захад.
У Чырвоным доме выдатна разумеюць, што ў застаўшыйся час нельга арганізаваць паўнавартасны, эфектыўны маніторынг «выбараў» і БДЗІПЧ АБСЕ прагназавана адмовіцца стаць часткай імітацыі. Гэта назіральнікаў СНД ці знаёмых Ярмошынай з пашпартамі еўрапейскіх краінаў можна звазіць на экскурсію на ферму ці БелАЗ, ці ў буфет на выбарчым участку. Гэтага ім дастаткова, каб назваць убачанае ўзорнымі выбарамі. З АБСЕ ці ПА РЭ гэта не каціць.
Гэта запрашэнне не БДЗІПЧ, а мясцовым і расейскім прапагандыстам паездзіць па вушах выбарцаў сцверджаннем «мы ж запрасілі, а яны адмовіліся».
А па факту, гэта першая выбарчая кампанія, калі цалкам адсутнічае незалежная сістэма з удзелам нацыянальных назіральнікаў, як напрыклад «Права выбару». І адна з нямногіх, калі не будзе міжнародных назіральнікаў, прадстаўляючых арганізацыі з пазітыўнай крэдытнай гісторыяй і неабходнымі кампетэнцыямі.
Бязвыбары-2025 і аб’ектыўнае, незалежнае назіранне — несумяшчальныя ў прынцыпе.
Читайте еще
Избранное