Общество

Запрацаваў новы сайт «Нашай Нівы» — nashaniva.com

Ад 8 ліпеня сайт «Нашай Нівы» не працаваў. Яго заблакавала Міністэрства інфармацыі па патрабаванні Генеральнай пракуратуры. За што, рэдакцыі невядома дагэтуль — ніводны дзяржорган так і не даслаў афіцыйныя прэтэнзіі.

Усе гэтыя дні рэдакцыя працавала над стварэннем новага сайта — nashaniva.com.

Як сказаў з-за кратаў галоўны рэдактар Ягор Марціновіч, нацыянальны брэнд павінен працаваць, таму што «Наша Ніва» — гэта не Марціновіч і Скурко, якіх кінулі ў СІЗА, гэта сотні тысяч чытачоў.

У зняволенага нашаніўца Скурко дыягнаставалі пнеўманію, верагодна, кавіднага паходжання

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(23)