Общество

Дзіяна Серадзюк, Новы час

Замест 540 рублёў штрафу жыхарка Лельчыц страціла 800 долараў

Ці маюць права судовыя выканаўцы спаганяць штрафы з безадзыўных рахункаў?

У кастрычніку Алену Ляшчынскую аштрафавалі на 20 базавых велічынь за выхад у цэнтр горада, які палічылі ўдзелам у несанкцыянаванай масавай акцыі.

Разам з Аленай на 5 базавых аштрафавалі і яе 17-гадовую дачку, але той на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх дазволілі выплаціць спагнанне цягам паўгода.

Калі ж прыйшоў час сплачваць штраф Алене, яна раптоўна захварэла на каронавірус і трапіла ў бальніцу. Што праўда, яна паспела пагасіць частку спагнання — 200 рублёў, і заставалася яшчэ сплаціць 340.

Але пакуль жанчына тры тыдні ачуньвала ад хваробы, судовыя выканаўцы без папярэджання знялі суму штрафа з яе безадзыўнога ўклада ў «Беларусбанку».

Вастрыні сітуацыі дадало тое, што грошы на штраф спісалі ў апошні дзень, калі, паводле дамовы, гэтага нельга было рабіць — іначай згараюць усе назапашаныя працэнты. Такім чынам, замест 540 рублёў штрафу жанчына згубіла 800 долараў ЗША.

— Яны знялі 4-га снежня, а 5-га ў мяне заканчваўся тэрмін, калі нельга здымаць грошы. Каб яны знялі 5-га, гэтыя працэнты ў мяне б засталіся. Але каб так нахабна: я не магу ўлезці ў свой уклад, а яны могуць. Хоць бы папярэдзілі! — абураецца Алена Ляшчынская.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.2(18)