Общество

Дзіяна Серадзюк, Новы час

Якой мусіць быць медыцына будучыні? Меркаванне практыка

Правал барацьбы з пандэміяй каронавіруса, звальненні медыкаў праз нелаяльнасць, бяспраўнасць, якая прымушае спецыялістаў сядзець на сваіх месцах за мізэрныя заробкі.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Якія галоўныя праблемы ў сістэме аховы здароўя Беларусі? Якой павінна быць медыцына? Што рабіць з прэстыжам прафесіі медыка і як рыхтаваць прафесіяналаў высокага класу? Сваімі развагамі над гэтымі пытаннямі з намі падзяліўся Аляксей, урач з 30-гадовым стажам.

Зразумела, што ў нашай краіне сістэма аховы здароўя даўно ўжо не бясплатная, ёсць добраахвотнае медыцынскае страхаванне. Я схіляюся да таго, што неабходна змяшаная сістэма аховы здароўя, напрыклад, як у Швецыі, дзе ёсць і дзяржаўныя медыцынскія ўстановы, і прыватныя.

У прынцыпе, у Беларусі гэта цяпер таксама ёсць, адзінае, ліцэнзаванне прыватных структур праходзіць вельмі жорстка, і яны могуць аказваць толькі платныя паслугі па дробнай амбулаторнай дапамозе, якая не патрабуе доўгатэрміновай шпіталізацыі.

Па маім глыбокім перакананні, нам неабходны пераход да страхавой медыцыны ў большай ступені. Гэта будзе лепш для ўсіх — і для пацыентаў, і для дактароў.

Павінна быць і абавязковае медыцынскае страхаванне, і добраахвотнае. Таксама бальніцы павінны аказваць дапамогу людзям без медыцынскай страхоўкі. На Захадзе гэта даўно практыкуецца і магло б фарміраваць у нашага насельніцтва дамінанту здаровага ладу жыцця.

Бо калі ў чалавека ёсць медыцынская страхоўка, па ёй ён зможа прайсці планавыя абследаванні, шпіталізацыі, аперацыі, лячэнне хранічных захворванняў.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(7)