История

Андрэй Кныш

Як беларускі афіцыёз касплэіць сталінскія ялінкі

Не хапае толькі партрэта правадыра на елачных цацках.

У сярэдзіне 1930-х у СССР нечакана «рэабілітавалі» навагоднюю ялінку, якая амаль дзесяцігоддзе знаходзілася пад фактычнай забаронай. Але ў публічную прастору сімвал зімовых святаў вярнуўся ў новым статусе: ялінка перастала быць каляднай.

читайте также

А каб падкрэсліць свецкі характар святкавання, упрыгожваць ялінкі сталі новымі цацкамі. Замест анёлкаў і свечак з’явіліся танкі, аэрастаты і самалёты.

На кароткі час на елачных галінках з’явіліся шары з выявамі бальшавіцкіх важакоў, але хутка прыйшло разуменне, якую небяспеку неслі такія «цацкі», бо адзін толькі выраз «павесіць Сталіна на елку» мог адгукнуцца не адным годам лагераў.

Дарэчы, ці не гэтым да досведам натхняліся сённяшнія беларускія ўлады, калі на «галоўнай ялінцы краіны» колькі год таму пачапілі цацкі з лагатыпамі дзяржпрадпрыемстваў і ўстановаў?

Да партрэта правадыра, праўда, яшчэ не дайшло. Тут, пэўна, дзейнічае тая самая логіка, што і пры Сталіне. А вось да танкаў і самалётаў, пры сённяшнім мілітарысцкім угары, чарга можа і дайсці.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.9(23)