Общество
Вікторыя Пракаповіч, «Тут і цяпер»»

Як Беларусь сустракае Год кнігі

Міні-досвед выдання «Тут і цяпер» паказаў — цікавых і вартых чытання ды перачытвання кніг пра Беларусь як для саміх беларусаў, так і для гасцей з іншаземных абласцей катастрафічна не хапае.

Як вядома, бягучы год афіцыйна абвешчаны ў Беларусі Годам кнігі. У самай сціслай расшыфроўцы гэта значыць, што з помпай будуць адзначаны ўсе магчымыя юбілеі класікаў, пройдзе мноства кніжных выстаў, члены афіцыйнага Саюза пісьменнікаў пачасцяцца ў глыбінку на сустрэчы з чытачамі, асабліва "заслужаным" дадуць чарговыя прэміі.

А вось што перападзе радавым чытачам і тым замежнікам, якія хочуць даведацца пра нашу Айчыну больш?

Мы вырашылі здзейсніць адмысловы рэйд па сталічных кнігарнях. Ён пакінуў, мякка кажучы, ніякаватае ўражанне. Нават у цэнтральнай кніжнай краме на цэнтральным праспекце Мінска літаратуры беларускім аўтарам, на беларускай мове або проста пра Беларусь адведзены сціплы закутак, сумешчаны з сувенірным аддзелам. Калі, безумоўна, не адносіць да беларускай літаратуры такую паліграфічную прадукцыю, як насценныя календары з выявамі Мінска з розных ракурсаў і маляўнічымі краявідамі краіны, зборнікі правілаў дарожнага руху і шматлікія даведнікі, карты ды атласы, сярод якіх, напрыклад, знаходка для шпіёна — карта распрацоўкі карысных выкапняў у Беларусі.

Менавіта ў букіністычных крамах можна прыдбаць рэдкія выданні або, напрыклад, зборнік Караткевіча па цане 2-3 боханаў хлеба.

Хлусіць не будзем — выбраць у падарунак сябру-турысту тут ёсць што: ад недарагіх сімпатычных беларуска- і англамоўных паштовачак (7—15 тысяч рублёў) да шыкоўнага — у скураной вокладцы з золатам — альбома "Скарбы Беларусі" (350 тысяч рублёў) або выдатнага па якасці і выкананні альбома "Чарнобыль" (240 тысяч рублёў). Багата фотаальбомаў на розныя густы: прырода, помнікі архітэктуры, палацы і храмы, гарады і людзі... Хапае таксама агітацыйна-прапагандысцкіх шэдэўраў кшталту "Рэспубліка Беларусь. Час дзеянняў і пераўтварэнняў" і "Мы дзеці твае, Беларусь".

А вось мастацкія выданні класікаў і сучаснікаў занялі добра калі два стэлажы і не вытрымліваюць канкурэнцыі не тое што з маляўнічай "сувеніркай", а і са зборнікамі фэнтэзі ды жаночымі дэтэктывамі. Не дзіўна, што найчасцей у гэтым аддзеле пакупнікі запытваюць... драўляныя і металічныя сувеніры-магніцікі з сімволікай беларускіх гарадоў.

Працяг артыкулу чытайце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)