«Я застаўся адзін з двума дзецьмі, але не ўмеў ні гатаваць, ні праць, ні прыбіраць»
Памперсы з Польшчы, няверныя жонкі, пошукі альтэрнатыў рэменю ды іншыя прыгоды маладых беларускіх бацькоў. Чацвёра хлапцоў з дзецьмі на руках распавядаюць пра тое, як гэта – быць бацькам у Беларусі.
Віктар, 24 гады, кіроўца тралейбуса
Дзеці: дачка Іра (1 месяц), сын Косця (2 гады), дачка Ксюша (4 гады)
Пасля нараджэння другога дзіцяці жонка пачала час ад часу сыходзіць з дому: спачатку на ноч, потым на суткі, а напрыканцы ўжо і на тыдзень. Я яе не біў, спрабаваў неяк палюбоўна дамовіцца – вынік нулявы.
Тады, на параду псіхолага, я патэлефанаваў у «Грамадства абароны правоў бацькоў і дзяцей». Мне параілі фіксаваць факты адсутнасці жонкі, збіраць паказанні сведак, звяртацца ў міліцыю.
Потым яна цалкам пераехала да свайго новага сябра, а я падаў заяву на аліменты і развод, хоць і разумеў: шанцаў, што суд пакіне дзяцей са мной, амаль няма. Аднак дзякуючы прававой дапамозе, паказанням сведак і неабходным паперам Косцю і Ксюшу атрымалася адваяваць.
Я застаўся адзін з двума дзецьмі, але не ўмеў ні гатаваць, ні праць, ні прыбіраць, і галоўнае – не ведаў, як знаходзіць з імі агульную мову.
Працяг артыкулу чытайце тут.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное