Хакеіст Мялешка: «У суботу я гуляў. Я ня ведаю, калі я захварэў»

Хакеіст прэзыдэнцкай каманды Дзьмітры Мялешка расказаў Радыё Свабода, што з ім адбываецца пасля навіны пра яго хваробу.

«Самаадчуваньне нармальнае, стабільнае», — сказаў ён.

Як ён ставіцца да таго, што прэс-сакратарка прэзыдэнта Натальля Эйсмант агучыла зьвесткі пра ягоны стан здароўя?

— Я да гэтага стаўлюся спакойна. Але падняўся такі ажыятаж. Тэлефануюць журналісты, не пытаюцца пра маё здароўе, ня хочуць пажадаць мне добрага самаадчуваньня, а іх цікавіць нейкая інфармацыя, каб нешта напісаць. Гэта проста нават не па-чалавечы. Ім проста хацелася нейкай «гарачай» навіны.

На пытаньне, калі Дзьмітры Мялешка адчуў сябе дрэнна і калі яго паклалі ў лякарню, ён адказваць ня стаў, спаслаўшыся на тое, што яму «і так цяжка». Ці гуляў ён разам з Аляксандрам Лукашэнкам?

— Была гульня, і ўсё, больш кантактаў у нас не было. У суботу я гуляў. Я ня ведаю, калі я захварэў.

Дзьмітры Мялешка не паведаміў, у якой ён бальніцы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.3(18)