Вызвалілі Дзяніса Урбановіча, Віталя Трыгубава і Сяргея Мацкойця
Актывісты «Маладога фронту» і «Эўрапейскай Беларусі» на волі.
Пра вызваленне лідэра «Маладога фронту» Дзяніса Урбановіча, прэс-сакратара «Маладога фронту» Віталя Трыгубава і актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Сергея Мацкойця паведамляе Вясна.
Вядома, што актывістаў правялі і пасадзілі на маршрутку да Менску.
Іх затрымалі 26 жніўня ў Ветцы Гомельскай вобласьці. Паведамлялася, што Урбановіча падазравалі ў арганізацыі масавых беспарадкаў у Мазыры ў жніўні 2020 году.
Пра гэта ў той жа дзень паведамілі сваякі Дзяніса Ўрбановіча, якому пасьля затрыманьня ўдалося праз тэлефон зьвязацца з роднымі.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное