Общество

Працягваюць выходзіць на свабоду праваабаронцы і актывісты: вызваленыя Алена Ланцёнак і Андрэй Палуда

Іх затрымалі ў часе аблавы 14 ліпеня.

Палітзняволеная праваабаронца Яўгенія Бабаева, затрыманая 14 ліпеня ў межах крымінальнай справы, пасля 72 гадзін затрымання выйшла на волю, паведамляе «Вясна».

Яна застаецца падазраванай па справе і будзе знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Таксама выйшаў на свабоду актывіст Сяргей Мацкевіч (цэнтр «Супольнасць»). 17 ліпеня выйшлі на волю праваабаронца і каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» Андрэй Палуда і праваабаронца Алена Лапцёнак.

Сёння таксама быў вызвалены кіраўнік Свабоднага прафсаюза з Полацка Мікалай Шарах.

Пры гэтым стала вядома, што арганізатар мерапрыемстваў Цімур Газізаў не выйшаў на волю пасля 30 сутак арышту. Яго затрымалі на праглядзе анлайн-прэм’еры спектакля «Белы трус, чырвоны трус».

16 ліпеня ўвечары ён мусіў выйсці на волю. Сёння стала вядома, што Цімура замест вызвалення перавялі на Валадарскага.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.5(2)