Скандалы

Вядомага дызайнера Анатоля Лазара забралі ў фінансавую міліцыю разам з камп'ютарам

Дызайнера Анатоля Лазара, вядомага як Вецер Механічны, раніцай 13 студзеня забралі ў фінансавую міліцыю разам з камп'ютарам.

Фото budzma.by

Дызайнера Анатоля Лазара, вядомага як Вецер Механічны, раніцай 13 студзеня забралі ў фінансавую міліцыю разам з камп'ютарам. Жонцы сказалі — каб праверыць, ці сплаціў падаткі, паведамляе БАЖ.

Вечарам стала вядома, што дызайнера выпусцілі з ДФР.

Анатоль Лазар — вядомы дызайнер. Ён працаваў над дзясяткамі прабеларускіх праектаў, ад цішотак да сайтаў і вокладак кніг.

Журналист Андрей Александров, переставший выходить на связь, нашелся в РУВД