Общество

Дзіяна Серадзюк, Новы час

Вольга Севярынец: «Калі Францішку прыносяць падарункі, кажу: гэта таму, што тата – герой»

Пасля суда родныя ўпершыню за год змаглі ўбачыцца з Паўлам Севярынцам на спатканні.

Жонка Паўла Вольга Севярынец распавяла «Новаму Часу», як для яе і трохгадовага сына Францішка прайшла першая сустрэча з татам, як яна захоўвае сувязь з мужам і што ён перадае з-за кратаў усім беларусам.

— Многія родныя палітвязняў не хочуць распавядаць пра сваіх блізкіх, якія аказаліся за кратамі, баючыся ім нашкодзіць. Вы ж, наадварот, заўсёды імкнецеся да агалоскі. Чаму гэта важна?

— Пра агалоску мне падчас сустрэчы сказаў сам Павел. Але гэтая інфармацыя тычыцца канкрэтна яго: ён вядомы, пра яго заўсёды гавораць, таму, калі пра яго пішуць, тым у большай бяспецы ён пачуваецца.

Ён сказаў: «Чым больш пра мяне гавораць, тым акуратней да мяне ставяцца». Звычайна родныя палітвязняў пачынаюць біць ва ўсе званы, калі іх сваяка кідаюць у карцар ці ў яго пачынае пагаршацца здароўе. Але не трэба чакаць крайняй ступені, не трэба баяцца агалоскі.

І родныя павінны зразумець, што гэта толькі ад іх залежыць. Варта звяртацца да СМІ, праводзіць флэшмобы, крэатывіць — рабіць усё, на што толькі хопіць фантазіі, і рабіць гэта пастаянна.

Асабліва гэта важна, калі адбываецца этап у новую турму ці калонію, бо яны там усе роўныя, ніхто не разбіраецца — Севярынец гэта ці забойца, які сядзіць ужо не першы раз. Гэта нам здаецца, што пра нашых родных усе ўсё ведаюць, а па факце гэта не так.

Яшчэ Павел сказаў, што Вітольд Ашурак, магчыма, уратаваў жыцці некаторых людзей, бо пасля яго смерці да зняволеных сталі ставіцца па-іншаму.

Іншае стаўленне з’яўляецца і тады, калі вязня часта наведвае адвакат. Калі ў турме бачаць, што чалавек, так бы мовіць, пад кантролем, ён важны, яму пішуць лісты, дасылаюць бандэролі, ходзіць адвакат — да яго ставяцца акуратней.

Нават калі я хаджу каля турмы, спрабую размаўляць з супрацоўнікамі — яны бачаць, што за чалавекам стаіць сям’я, як кажа Ганна (Ганна Севярынец, сястра Паўла Севярынца. — НЧ), «людзі, якія ад іх адрозніваюцца». Таму нам трэба імкнуцца быць максімальна інтэлігентнымі.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(3)