Политика
Анастасія Зелянкова

Віцэ-маршалка Сената Польшчы не пусцілі ў Беларусь

Віцэ-маршалку Сената Польшчы Кшыштафу Путры адмовілі ва ўездзе ў Беларусь. Без тлумачэння прычын беларускія памежнікі не дазволілі замежнаму дыпламату трапіць на тэрыторыю нашай краіны.

Больш за гадзіну Кшыштаф Путра вымушаны быў правесці ў пункце пропуску “Брузгі”, пакуль беларускія памежнікі высвятлялі абставіны і магчымасць яго ўезда ў Беларусь.

— Яны бегалі з ягонымі дакументамі па розных кабінетах, некаму тэлефанавалі і, у выніку, паведамілі, што ён не можа перасячы мяжу, — расказаў “Салідарнасці” рэдактар часопіаса Magazyn Polski Андрэй Пачобут. — Ніякага тлумачэння памежнікі не далі.

Па словах Андрэя Пачобута, віцэ-маршалак Сената Польшчы Кшыштаф Путра накіроўваўся ў Гродна з мэтай сустрэцца з кіраўніцтвам Саюза палякаў на Беларусі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)