Общество

Валянцін Стэфановіч з-за кратаў — пра рэферэндум: «Гэта пачатак канца»

Намеснік старшыні праваабарончага цэнтра «Вясна» і віцэ-прэзідэнт FIDH Валянцін Стэфановіч выказаўся пра рэферэндум, які мусіць адбыцца ў лютым, распавёў пра тое, як праводзіць час за кратамі і калі прагназуе сваё вызваленне.

— Шмат гляджу ТВ, таму ў курсе апошніх падзеяў. Я маю на ўвазе рэферэндум, — цытуе праваабарончы цэнтр «Вясна» Валянціна Стэфановіча. — Зразумеў, што будзе «мяккі транзіт» улады. Ну што тут скажаш: гэта ёсць вынік мінулагодніх падзеяў, калі грамадства вельмі зразумела выказала свой недавер.

Вядома, што гэта не тое, што хочуць людзі і гэта далёка ад паўнававартаснага адпраўлення дэмакратыі ў краіне, але гэта змушаныя крокі і гэта пачатак канца.

Паглядзім, як будуць разгортвацца далейшыя падзеі, але зразумела, што ён загнаў сябе ў кут, і магчымасцяў для манеўру зараз у яго няма. Верагодна, што пасля рэферэндума сітуацыя будзе больш спрыяльная для мяне і для ўсіх нашых вязняў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(34)