Общество

Вокладка дня. Чаму маўчыце, парламентарыі?

Народная Воля спытала ў дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў наконт вайны ва Украіне: дзе ваш голас, якая ваша пазіцыя?

– Сусветная цывілізаваная супольнасць лічыць Беларусь сатэлітам расійскага агрэсара. Вядома, што такое ганебнае кляймо не на карысць нашай краіне, нашаму і без таго шматпакутнаму народу, – піша «Народная Воля».

Вось што адказалі выданню дэпутаты.

Анатоль Насеня, член Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы:

Тэлефонная размова абарвалася, як толькі спадар Насеня пачуў першыя словы наконт таго, што «Народная Воля» вырашыла пацікавіцца, як ён, парламентарый, ставіцца да сітуацыі, калі з тэрыторыі Беларусі расійскія войскі здзяйсняюць ракетныя запускі з мэтай бамбардзіроўкі Украіны. Пасля гэтага тэлефонную трубку ён перастаў падымаць.

Жанна Чарняўская, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы:

– Хто сказаў, што парламентарыі маўчаць? Мы выказваем сваё меркаванне, каментуем гэтыя пытанні падчас сустрэч з выбаршчыкамі. Абмяркоўваем, у тым ліку і ў сацыяльных сетках. Пачытайце нашы водгукі, і вам усё стане зразумела. Ніхто нічога не хавае. Кожны прытрымліваецца свайго пункту погляду.

Ігар Хлабукін, член Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы:

– Ну что я думаю… Давайте вы мне позвоните попозже. Во-первых, я вас не знаю, у меня не определяется номер, откуда вы звоните. Если есть какие-то официальные контакты – пожалуйста, будем официально общаться. Не хочу сказать ничего плохого, но поймите правильно: разные звонят люди, разные задают вопросы, а я понятия не имею, с кем общаюсь. «Народную Волю» я не читаю.

Марына Васько, член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы:

– Вы знаете, я не даю комментариев по телефону…

Марыя Васілевіч, член Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі:

– Па тэлефоне не гатова каментаваць гэтую сітуацыю. Калі цікава, то можна дамовіцца праз маю памочніцу, каб пазней больш прадметна пагутарыць на гэтую тэму. Зараз, на жаль, няма ні часу, ні магчымасцяў з вамі пагаварыць.

Сяргей Дзік, член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах:

– Калі кажуць, што нехта папракае нас, дэпутаў, у маўчанні, то мне хацелася б ведаць, хто гэтыя «нехта». Асабіста я не чуў такіх папрокаў ад сваіх выбаршчыкаў.

Што датычыцца сённяшняй сітуацыі ва Украіне, то гэта ўжо восем гадоў там адбываецца. Але некаторыя толькі зараз прыйшлі ва ўзбуджаны стан і чамусьці прачнуліся, адкрылі вочы.

Я паважаю дакладныя навукі, таму і кажу дакладна: ва Украіне вайна пачалася не зараз, яна ідзе там ужо восем гадоў. З Данбаса ўсё пачалося. І калі ёсць кафлікт, то ён павінен вырашыцца. Чамусьці ў 2014 годзе вы мне не тэлефанавалі і не пыталіся, якое маё стаўленне да таго, што забіваюць мірнае насельніцтва ў Данецку і Луганску. А зараз вырашылі высветліць. З’ездзіце на Данбас, у Данецку на гранітнай пліце высечаны імёны 91 дзіцяці.

Але я вельмі спадзяюся, што канфлікт ва Украіне хутка ўдасца вырашыць, бо не хацелася б, каб гінулі людзі. Хацелася б, каб наступіў мір з нашымі ўкраінскімі братамі-славянамі. Думаю, чым хутчэй ён наступіць, тым менш будзе ахвяр. Сітуацыю патрэбна ставіць пад кантроль.

Аксана Гайдук, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве:

Аказалася, што немагчыма датэлефанавацца да спадарыні Гайдук. Але яе памочнік паабяцаў перадаць ёй пытанні «Народнай Волі». Праўда, крыху пазней патэлефанаваў і сказаў, што «адказаў не будзе, бо дэпутат не адказвае». І наогул яна на два тыдні збіраецца ў адпачынак.

Уладзімір Гацко, член Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы:

– Можно мы немного попозже с вами поговорим? (Потым проста не зняў трубку.)

Валянціна Бегеба, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы:

– Я сейчас занята, у меня люди в кабинете, не могу ответить на ваш вопрос, извините, пожалуйста. А потом я уезжаю в лечкомиссию, поэтому не смогу пообщаться, прошу прощения…

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.4(28)