Общество

Ужо тыдзень адвакаты і родныя Віктара Бабарыкі ня могуць зь ім зьвязацца

Былы кіраўнік «Белгазпрамбанку» і прэтэндэнт на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году ў Беларусі Віктар Бабарыка пазбавіўся апошняга з абраных ім адвакатаў і не мае юрыдычнай дапамогі, піша Радыё Свабода.

Пра сытуацыю з абаронай Віктара Бабарыкі падчас прэс-брыфінгу, арганізаванага Press Club Belarus, распавёў былы ягоны адвакат Дзьмітрый Лаеўскі.

— На жаль, апошніх навін ад Віктара Бабарыкі няма. Тыдзень адвакаты ня могуць патрапіць да яго, таму што іх дзейнасьць прыпыненая. Але тыдзень таму пачала фармавацца праблема, зьвязаная і з камунікацыяй з роднымі.

Было заплянавана некалькі тэлефанаваньняў, але яны не адбыліся. Я ня ведаю чаму, мы спрабуем гэта высьветліць. Выпадкова ці не — гэта мы даведаемся бліжэйшым часам, — сказаў Лаеўскі.

Ён дадаў, што існуюць таксама праблемы з карэспандэнцыяй:

— Лісты яму [Бабарыку] перадаюць некалькі раз у месяц. Ня думаю, што гэта правільна, але ён іх атрымлівае. Што зьвязана з працай. Праблема была з высокай тэмпэратурай у пякарні, дзе ён працаваў.

Пасьля нашага звароту, прыехала камісія, па дадзеных калёніі, умовы працы адпавядаюць стандартам. Але мы ня можам даведацца падрабязнасьцяў без адвакатаў. Умовы ў непрацоўны час звычайныя, як ва ўсіх астатніх людзей.

Лаеўскі падкрэсьліў, што на гэты момант Віктар Бабарыка ня мае адвакатаў:

— Сутнасьць праблемы ў тым, што проста цяпер Бабарыка пазбаўлены магчымасьці атрымліваць юрыдычную дапамогу ад сваіх абаронцаў, паколькі яны адхіленыя ад ажыцьцяўленьня адвакацкай дзейнасьці і існуе высокая рызыка пазбаўленьня іх адвакацкага статусу.

Гаворка пра Натальлю Мацкевіч і Яўгена Пыльчанку, — адзначыў Лаеўскі.  — Існуе давер паміж Бабарыкам і тымі адвакатамі, якіх ён выбраў. Даверныя адносіны заўсёды фармуюцца доўга.

Другая справа, не так даўно быў абскарджаны прысуд, па якім Віктар Бабарыка накіраваны ў калёнію. І нават ва ўмовах бяспраўя ўсё роўна існуе магчымасьць перагляду прысуду або запуску такіх працэсаў.

Гэта складна з тым, што, рыхтуючы скаргу, мы выявілі грубыя парушэньні, таму верагоднасьць працэдур, якія могуць быць цяпер запушчаныя, існуе. І ў іх безумоўна трэба будзе адстойваць сваю пазыцыю.

Паводле Лаеўскага, улічваючы факт, што крымінальная справа Бабарыкі складала больш за 120 тамоў і судовы працэс ішоў некалькі месяцаў, два адвакаты, пры гэтым прысутнічалі, ня могуць быць зараз эквівалентна нікім замененыя.

У кантэксьце маштабнасьці праблемы, зьвязанай з адсутнасьцю абаронцы інтарэсаў Віктара Бабарыкі Лаеўскі згадаў колькасьць адвакатаў, абраных экс-банкірам і ўжо альбо пазбаўленых ліцэнзіі, альбо тых, якія знаходзіцца пад рызыкай яе пазбаўленьня.

— Такога ніколі раней не назіралася і зьвязаць гэта акрамя таго, як з асобай самога падабароннага немагчыма, — сказаў Дзьмітрый Лаеўскі

Ён назваў дзве групы людзей, якія могуць паўплываць на абарону правоў Віктара Бабарыкі:

— Па-першае, гэта дысцыплінарная камісія менскай гарадзкой калегіі адвакатаў, якая разглядае дысцыплінарныя вытворчасьці ўзбуджаныя Мінюстам. І на гэтым тыдні абодва дысцыплінарных вытворчасьці будуць разгледжаны.

Другая група — журналісты, якія аб гэтай праблеме могуць расказаць. Таму што сёньня сытуацыя крытычная.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.9(10)