Экономика
Анастасія Зелянкова

Урад палез у панчохі да грамадзянаў

Сённяшнія ўзаемаадносіны беларусаў са сваім урадам ужо настолькі блізкія, што іншым разам нават нагадваюць шлюб шматгадовай даўнасці.

Вось і віцэ-прэм’ер Андрэй Кабякоў вельмі так па-сямейнаму, як сапраўдны дзяржаўны муж са стажам перад іншымі дзяржаўнымі мужамі — дэпутатамі Нацыянальнага схода — агучыў свае далейшыя планы адносна беларускіх грамадзянаў. “У свой час мы марылі пра тое, каб выцягнуць з панчох насельніцтва адзін-два мільярды долараў. Цяпер іх ужо тры. Але, я думаю, што пакуль гэта далёка не ўсё, што ёсць у панчохах”, — адзначыў віцэ-прэм’ер, выступаючы ўчора ў Нацыянальным сходзе.

Гэткім чынам Кабякоў патлумачыў сёлетнее павелічэнне аб’ёмаў сродкаў, якія банкі прыцягнулі ад насельніцтва.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)