Общество

Уласьнік Symbal.by: У нас замаўлялі прадукцыю дзяржпрафсаюзы і БРСМ

Павал Белавус у інтрэв’ю Радыё Свабода – пра сем гадоў працы папулярнай крамы. Прывядзём некалькі фрагментаў гутаркі.

Павал Белавус, архіўнае фота: Сяргей Гапон

30 студзеня ў краму, якая ад лета мінулага года працавала ў онлайн-рэжыме, прыйшлі сілавікі. Былі затрыманыя чатыры супрацоўнікі крамы, увесь тавар і тэхніка з бухгалтарнскімі дакументамі былі канфіскаваныя.  

Грамадзкі дзеяч і бізнэсовец, дырэктар ТАА «Сымбаль Бай» Павал Белавус расказаў пра сем гадоў працы папулярнай крамы.

Пра пачатак і замовы ад дзяржаўных арганізацый

— Крама адкрылася летам 2014 году, да гэтага мы рабілі розныя грамадзкія кампаніі, у тым ліку збор подпісаў за наданьне бел-чырвона-беламу сьцягу статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці і шмат іншых кампаній. Тады акунаньне ў гэтае пытаньне паказала, якая вялізная запатрабаванасьць гэтых сымбаляў. Symbal.by фактычна ўзьнік таму, што не было дзе набыць у вольным, легальным доступе бел-чырвона-белы сьцяг, розныя рэчы з «Пагоняй». Гэтага амаль не было. Першая мая ідэя была — паспрабаваць рызыкнуць. А чаму не? (…)

— Да лета гэтага году ў нас не ўзьнікала праблемы з гэтай сымболікай. Гэта была першая прадукцыя, якая ў нас зьявілася, далей пачалі зьяўляцца рэчы з арнамэнтам, розныя рэчы на гістарычныя тэмы. Ужо 7 гадоў існуе крама. У нас замаўлялі прадукцыю як дзяржаўныя прафсаюзы, так і БРСМ (бралі ня бел-чырвона-белыя сьцягі, а нешта з арнамэнтам).

Пра папулярнасьць сьцяга

— Раней у нас быў попыт 100–200 сьцягоў у месяц. Падчас жнівеньскіх-верасьнёўскіх падзеяў — 100, 200, 300 сьцягоў у дзень. Такую колькасьць мы як крама, як кампанія не маглі фізычна вырабіць і забясьпечыць. Адпаведна, людзі самі рабілі. Бел-чырвона-белы сьцяг вельмі проста пашыць. Ягоная прыгажосьць у тым, што ён вельмі проста робіцца ў хатніх умовах. Можна намаляваць на паперцы ў фармаце А4.

Да таго ж беларусы — нацыя, якая ўмее шыць. Амаль у кожнага ў сямʼі ёсьць бабуля, маці, у якой ёсьць швейная машынка, і набыць тканіну і тры палоскі сшыць — гэта вельмі проста. Было шмат гісторый, калі ў крамах проста канчалася белая і чырвоная тканіна.

Пра забарону БЧБ-сьцяга. Хто ад гэтага выйграе?

— Ніхто. Зноў прайграюць усе беларусы. Бо гэта стварэньне на пустым месцы ўнутранага канфлікту, калі сама дзяржава дзеліць беларусаў на «правільных чырвона-зялёных» і «няправільных бел-чырвона-белых». Мы сто разоў казалі, што ня супраць чырвона-зялёнага сьцяга, мы за тое, каб гэтыя сымбалі ўжываліся і мелі права на роўных выкарыстоўвацца.

Павел Белавус: «Раней усе думалі, што мець сцяг – страшна. Мы пачалі выпраўляць сітуацыю»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(31)