Уладзімір Пугач: «Мала усмiхаюся апошнiм часам»

Лiдэр J:MOPC сумна анансаваў новую песню.

«Мала усмiхаюся апошнiм часам. Не хапае цяпла. Турбуюся за блiзкiх. Сумую па многiх сябрах i знаёмых. Менавiта пра гэта песня, над якой амаль што скончылi працу...», – пiша фронтмэн беларускага гурта.

У адказ прыхільнікі падзяліліся з Уладзімірам Пугачам сотнямі лайкаў. А таксама каментарамі, што з нецярпеннем чакаюць прэм'еры, і пажаданнямі сілы.

Музычны прадзюсер Аляксандр Старыкоўскi, у сваю чаргу, дзелiцца куплетам:

Калі даўжэюць цені

На тваёй сцяне,

Абадраныя калені,

Муха на вакне,

На апошні гузік ты

Зашпіліш паліто

І не здагадаецца

ніхто...

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(32)