Новости

У Вільнюсе ствараецца Інфармацыйны пункт Рады Еўропы для беларусаў

Рада Еўропы і урад Літоўскай Рэспублікі падпісалі пагадненне аб стварэнні Інфармацыйнага пункта Рады Еўропы для беларускага народа ў Вільнюсе.

Пагадненне было падпісана 13 лістапада намеснікам генеральнага сакратара Рады Еўропы Б'ёрнам Берге і міністрам Ландсбергісам. Усе фотаздымкі: Рада Еўропы

— Гэта важны ўнёсак у нашую падтрымку беларускіх дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці. Інфармацыйны пункт будзе не толькі прадастаўляць інфармацыю аб Радзе Еўропы і яе працы. Гэта знак надзеі для ўсіх, хто змагаецца за дэмакратычныя каштоўнасці, — заявіў генеральны сакратар Рады Еўропы Ален Берсэ.

Міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс перакананы, што «Інфармацыйны пункт для беларускага народа ў Вільні адыграе ключавую ролю ў павышэнні дасведчанасці і ўмацаванні патэнцыялу ў галіне правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства закону для пабудовы будучай дэмакратычнай і квітнеючай Беларусі».

Інфармацыйны пункт будзе прадастаўляць народу Беларусі інфармацыю аб рабоце, а таксама каштоўнасцях і прынцыпах Рады Еўропы і падтрымліваць дзейнасць, якая ажыццяўляецца ў Літве ў адпаведнасці з планам дзеянняў, узгодненым Кантактнай групай.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.6(14)