Общество

У Мінску затрымалі пенсіянера — на яго паскардзіліся суседзі за тое, што «ён дастаў усіх сваёй беларускай мовай»

МУС называе яго адміністратарам раённага чата Уручча.

У кватэры мінчаніна, сцвярджае ведамства, знайшлі і канфіскавалі 65 тысяч еўра і 87 тысяч даляраў. Пенсія мужчыны не перавышае 280 рублёў, правяраецца яго дачыненне да фінансавання пратэстаў.

Верагодна, затрыманы — гэта Адам Шпакоўскі, да якога 21 красавіка ўварваліся міліцыянты і праводзілі вобшук на працягу шасці гадзінаў, паведамляе ПЦ «Вясна».

Як стала вядома праваабаронцам, на мужчыну паскардзіліся суседзі за тое, што «ён дастаў усіх сваёй беларускай мовай». Пасля затрыманага павезлі на Акрэсціна, па словах яго сям'і, суд ужо адбыўся і пакараў мужчыну арыштам на 15 сутак.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.2(41)