Скандалы

У Мінску «ў знак пратэсту супраць бяздзейнасці арміі» падпалілі танк

Мінабароны сцвярджае, што ён не выйшаў з ладу, піша Наша Ніва.

Састаў з вайсковай тэхнікай рухаўся ад Мінска ў бок Оршы. На відэа відаць полымя на адным з танкаў на чыгуначнай платформе.

«Гэта акт грамадзянскага непадпарадкавання! Танк Т-72, 120-я дывізія», — піша аўтар відэа, размешчанага на тэлеграм-канале «Баста».

 «Усім, хто хвалюецца за «падпалены танк», непашкоджаны 111-ы перадае прывітанне з палігона! Заўтра — у навучальны бой», — паведамілі ў Мінабароны. З гэтага паведамлення вынікае, што нейкі інцыдэнт меў месца, але танк не выйшаў з ладу.

На калегіі Міністэрства ўнутраных спраў намеснік міністра Юрый Назаранка паведамляў, што ў краіне ў 2020 годзе быў «зарэгістраваны 161 факт супрацьпраўных замахаў» на аб'екты чыгункі».

Вядома пра затрыманне як мінімум дзвюх падпольных груп, якія ўчынялі дробныя і бясшкодныя, скіраваныя на простую затрымку руху, акты сабатажу на чыгунцы. Мяркуючы па наяўнай інфармацыі, двух чалавек затрымалі ў Маладзечанскім, вялікую групу — у Брэсцкім і Кобрынскім раёнах.

Глава Госпогранкомитета рассказал о «попытке дестабилизации на прибалтийском направлении»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(24)