У Менску прэзентавалi гарэлку з «паніжаным таксічным эффектам»

Новы прадукт – вынік высілкаў вучоных з Нацыянальнай акадэміі навук.

Адмыслоўцы Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні прадставілі ў Менску новую гарэлку з паніжаным таксічным эфектам. Прэзентацыя прайшла ў рамках форуму для прафесіяналаў у сферы гандлю, рэстараннага і гасцінічнага бізнесу HoReCa & RetailTech 20 сакавіка.

Як паведаміў намеснік генеральнага дырэктара цэнтра па навуковай рабоце Аляксандр Шепшелев, паніжанаю таксічнасць гарэлкі давялі з дапамогай эксперыментаў на мышах.

- Па сваім хімічным складзе гарэлка з паніжаным таксічным эфектам не адрозніваецца ад звычайнай. Гарэлка – гэта спірт і вада. Шмат у чым якасць гарэлкі абумоўлена якасцю вады і спірту. Таксама ў гарэлцы прысутнічаюць экстракты каранёў лекавых раслінаў. На прадмет ўзаемадзеяння з іншымі напояў даследаванняў не праводзілася, – адзначыў Шепшелев.

Паводле яго слоў, кошт гарэлкі з паніжаным таксічным эфектам практычна не будзе адрознівацца ад цаны звычайнай. У продажы яна з'явіцца ў бліжэйшыя паўгода.

- Уся неабходная дакументацыя перададзена на заводы-вытворцы, – падкрэсліў эксперт.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)