Общество

У інтэрнэце стартаваў збор подпісаў за адмену крымінальнага артыкулу за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі

Актывісты «СТОП 193.1!» і грамадскай ініцыятывы «Права на веру»распачалі ў інтэрнэце збор подпісаў за адмену артыкула 193.1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь за дзейнасць ад імя незарэгістраваных арганізацый.

Падпісаць он-лайн петыцыю можна тут.

Адзначым, гэты артыкул прадугледжвае адказнасць за дзейнасць рэлігійнай арганізацыі, незарэгістраванага аб'яднання альбо фонду – да 2-х гадоў турмы.

У звароце гаворыцца, што з 2006 г. за дзейнасць без дзяржаўнай рэгістрацыі да крымінальнай адказнасці па арт. 193.1 КК РБ было прыцягнута не менш за 18 чалавек. Тэндэнцыяй апошняга часу з'яўляецца тое, што папярэджанні аб недапушчальнасці дзейнасці без дзяржаўнай рэгістрацыі выносяцца прадстаўнікам рэлігійных супольнасцяў.

“Сёння ў Беларусі існуюць сотні хрысціянскіх абшчын, служэнняў і рэабілітацыйных цэнтраў, якія па розных прычынах не маюць рэгістрацыі, і гэтым самым падпадаюць пад карную норму арт. 193.1. Шматлікія грамадскія, у тым ліку праваабарончыя і палітычныя арганізацыі, неаднаразова беспаспяхова рабілі спробы зарэгістравацца. Па надуманых прычынах ім было адмоўлена ў рэгістрацыі. У той жа час права на свабоду аб'яднанняў мае на ўвазе права свабодна, на добраахвотнай аснове ствараць аб'яднанні”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)

Подпишитесь на еженедельную рассылку "Салiдарнасцi". Этот надежный канал, который позволяет читать наши новости и статьи даже в условиях блокировки сайта.