Политика

У Еўрапарламенце прапанавалі ўвесці санкцыі супраць беларускіх суддзяў

З такой ініцыятывай выступіла віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента Нікола Бір, паведамляе Радыё Свабода.

Віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента Нікола Бір

— Пэрсанальных санкцыяў, уведзеных у дачыненьні да прадстаўнікоў сілавых структураў, недастаткова. Мы павінны пашырыць іх на прадстаўнікоў судовай і праваахоўнай сыстэмы, прыхільнікаў Лукашэнкі, — заявіла Бір, выступаючы на онлайн-канфэрэнцыі «Салідарнасьць зь Беларусьсю» 6 лютага.

Пры гэтым яна дадала, што эўрапейскія краіны «павінны шукаць балянс паміж ціскам і ўзаемадзеяньнем зь беларускім ўладамі».

Экс-кандыдатка ў прэзыдэнты Сьвятлана Ціханоўская ў сваю чаргу заявіла, што «для ціску на рэжым трэба ўвесьці эфэктыўныя санкцыі супраць яго «кашалькоў», сілавікоў, прапагандыстаў, тых, хто ўдзельнічаў у фальсыфікацыі выбараў, і тых, хто цяпер незаконна судзіць беларусаў».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(36)