Скандалы

У Берасці памерлую жанчыну выклікалі на допыт у Следчы камітэт

У Берасці памерлую Марыну Сіліч выклікалі на допыт у Следчы камітэт. Раней у дачыненні ейнага сына распачалі крымінальную справу паводле ч.2 арт. 363 («Супраціў супрацоўнікам органаў унутраных спраў»), паведамляе Белсат.

Позва для памерлай Марыны Сіліч у берасцейскі СК. Фота: Belsat.eu

Марына Сіліч памерла летась у ноч з 2 на 3 лістапада, але 19 сакавіка мусіць нейкім чынам прыйсці на допыт у якасці сведкі да следчага А. Ю. Юркевіча.

Ейны сын Ілля Сіліч 20 верасня ўдзельнічаў у пратэставай акцыі ў Берасці. Тады сілавікі затрымалі яго і моцна збілі, а пасля і завялі крымінальную справу. Хлопец быў вымушаны з’ехаць за мяжу, але працягвае прытрымлівацца актыўнай грамадзянскай пазіцыі: ён удзельнік платформы «Сход».

— Што тут сказаць, гэта проста абуральна і спланаваны акт ціску на мяне праз родных, — сказаў Ілля Сіліч.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(20)