Общество

Сяргей Кайко, Новы час

У беларускім футболе сексу няма

У гісторыі беларускага футбола не так шмат выказаванняў, якія б вытрымалі выпрабаванне часам і заляглі ў летапіс у выглядзе мемаў – прыкмет эпохі.

«Мы як маленькі сабачка, які сёння спрабаваў укусіць вялікага…» — казаў нямецкі трэнер зборнай Беларусі Бернд Штанге пасля паразы ад харватаў.

«У нашым футболе працуюць ідыёты і бездары», — ёмістая цытата Анатоля Капскага, стваральніка барысаўскага БАТЭ, які заўчасна пайшоў з жыцця ў верасні 2018-га.

«Нават калі сабраць у адным трэнеры ўсе лепшыя якасці ўсіх трэнераў свету, думаеце, за тры дні ён навучыць нашых футбалістаў гуляць?» — прысуд рэчаіснасці ад настаўніка зборнай Георгія Кандрацьева ўслед за чарговай журботнай няўдачай.

Самалупцаванне — канешне, вялікая і запамінальная рэч, аднак не толькі ў ім спрактыкаваліся найлепшыя цыцэроны айчыннага футбола. Некалі той жа БАТЭ сенсацыйна перамог лонданскі «Арсенал», і не толькі справай, але і словам увайшоў у гісторыю Аляксей Бага.

«Гэта было лепш, чым секс», — падзяліўся глыбока асабістымі адчуваннямі тагачасны камандор барысаўчан.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(9)