Общество

У Беларусі пачалі блакаваць сайты з пірацкімі фільмамі і серыяламі

У спіс блакавання для правайдараў трапілі сайты rezka.ag, baskino.me і kinogo.zone. Афіцыйна гэта робіцца па рашэнні Міністэрства інфармацыі Беларусі.

Але, магчыма, прычына — палітычная. Рэч у тым, што перад многімі фільмамі, спампаванымі з гэтых рэсурсаў, ідзе рэклама з заклікам выходзіць на плошчы сваіх гарадоў і выступаць супраць вайны ва Украіне, паведамляе Радыё Рацыя.

Таксама Мінінфарм заблакаваў сайты шэрагу ўкраінскіх СМІ.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.6(7)