Общество

У Барысаве згадалі галодны бунт 1933-га

У Барысаве 3 траўня адзначалі 74-я ўгодкі галоднага бунту 1933 года. Палітыкі і грамадскія актывісты сабраліся на месцы, дзе ўноч з 3 на 4 траўня 1933 года супрацоўнікі НКВД расстралялі 200 мірных барысаўчанаў.

У той дзень галодныя жанчыны і дзецi выйшлi на вулiцы Барысава і запатрабавалі ад тагачасных уладаў хлеба. Да iх далучылiся работнiкi мясцовай запалкавай фабрыкi “Бярэзiна”, якія абвясцілі страйк. Каля 1400 барысаўчанаў, што ўдзельнічалі ў бунце былі арыштаваныя. 200 чалавек расстраляныя.

Ушанаваць памяць ахвяр палітычных рэпрэсій прыязджалі ў Барысаў грамадскія дзеячы і палітыкі, сярод якіх пісьменнік Васіль Якавенка, гісторык Ігар Кузьняцоў, палітык Вячаслаў Сіўчык, лідэр прадпрымальнікаў Аляксандр Макаеў. Актывісты дэмакратычнага руху правялі талаку па ўборцы месца масавага знішчэння мірных барысаўчанаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)