Тры закладніцы. Чаму сядзяць журналісткі Андрэева, Чульцова, Барысевіч

Калегі, сябры і родныя трох журналістак у фільме «Нашай Нівы» заяўляюць пра абсурднасць і цынічнасць высунутых супраць іх абвінавачванняў.

Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову схапілі пасля стрыму на Белсаце з плошчы Перамен і абвінавацілі ў кіраванні пратэстоўцамі і спыненні руху транспарту.

Кацярына Барысевіч стала фігуранткай крымінальнай справы за тэкст на Tut.by, у якім доктар Сарокін пацвердзіў ёй, што ў крыві Рамана Бандарэнкі алкаголю не было. У той жа час расследаваннем смерці Рамана займаецца BYPOL, афіцыйныя структуры справу так і не завялі.

Журналістак трымаюць за кратамі ўжо больш за два з паловай месяцы. За гэты час дачка Каці Барысевіч стала паўналетняй. Муж Каці Андрэевай сам пабываў у няволі, выйшаў і з’ехаў з кватэры, дзе яны былі шчаслівыя. Мама Дашы Чульцовай нарэшце прыняла выбар дачкі і пачала яе падтрымліваць.

Цяпер родныя дзяўчат у чаканні судоў. Працэс па справе Андрэевай і Чульцовай пачнецца ў аўторак, 9 лютага, а 10-й гадзіне. Справу ў судзе Фрунзенскага раёна будзе разглядаць суддзя Наталля Бугук.

На 19 лютага запланаваны суд над Барысевіч і доктарам Сарокіным. Працэс будзе праходзіць у Доме правасуддзя.

Пакуль жа — глядзіце гісторыі журналістак у спецвыпуску «Ток».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.3(6)