Сяргей Скрабец выйшаў на свабоду

Палітвязень Сяргей Скрабец сёння ўначы вызвалены з выпраўленчай калоніі “Віцьба-3” пасля аднаго з паловай гадоў зняволення. Сяргей Скрабец быў асуджаны 14 лютага 2006 года па абвінавачванні ў выманьванні крэдыта ў дзяржавы і прысуджаны да пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады 6 месяцаў. Сваю віну былы дэпутат не прызнаў.

Праваабаронцы лічаць прысуд былому дэпутату палітычным. Як быў дэпутатам, палітык праводзіў галадоўкі пратэсту з патрабаваннем вызваліць палітвязняў і занесці змены ў выбарчае заканадаўства, а таксама з`яўляўся арганізатарам акцыі пратэсту, прысвечанай канцу 10-гадовага кіравання Аляксандра Лукашэнкі ў ліпені 2004 года.

У кастрычніку Сяргей Скрабец быў амніставаны і тэрмін яго пакарання скараціўся на адзін год.

З 20 кастрычніка Сяргей Скрабец трымае галадоўку ў знак салідарнасці з палітычнымі патрабаваннямі Аляксандра Казуліна – разглядзець у Радзе Бяспекі ААН сітуацыю ў Беларусі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)