Политика
Алег Грузьдзіловіч, ”Радыё Свабода”

Сяргей Скрабец выйдзе на волю ў лістападзе

Гэта пацьвердзіў Руслан Прымак, намесьнік начальніка калёніі “Віцьба-3”, у якой адбывае пакараньне Сяргей Скрабец.

Міліцыянт паведаміў, што днямі суд паводле амністыі зьняў з Сяргея Скрабца год зь ягонага пакараньня. Паводле Руслана Прымака, “на волю былы дэпутат можа выйсьці ўжо 11 лістапада”.

Сяргей Скрабец быў арыштаваны ў траўні 2005 года і асуджаны на 2,5 гады зьняволеньня за выманьваньне крэдыту. Сваёй віны дэпутат не прызнаў. Тэрмін ў паўтара года зьняволеньня для Сяргея Скрабца заканчваецца 15 лістападу.

З 20 кастрычніка Сяргей Скрабец праводзіць галадоўку на знак салідарнасьці з палітычнымі патрабаваньнямі Аляксандра Казуліна.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)