Политика
Алесь Дашчынскі, ”Радыё Свабода”

Сяргей Караганаў: ”Галоўны вораг Расеі і Беларусі — Лукашэнка”

Заявы кіраўніка Беларусі на нарадзе ў Наваполацку камэнтуе старшыня Рады зьнешняй і абароннай палітыкі пры прэзыдэнце Расеі Сяргей Караганаў. Ён лічыць, што бліжэйшым часам афіцыйныя беларуска-расейскія стасункі будуць пагаршацца, і заяўляе, што Лукашэнка “дурыць беларускі народ”.

Караганаў: “Спадар Лукашэнка робіць цяпер вельмі карысную справу. Ён пераконвае недалёкіх людзей у расейскай эліце, якія яшчэ былі, што галоўны вораг Расеі і Беларусі — гэта Лукашэнка. Ён капае сабе яму. І мы тут яму нічым дапамагчы ці перашкодзіць ня можам і ня хочам. А калі ён хоча недзе знайсьці нафту, няхай знаходзіць. Наагул, у сьвеце праблем з нафтай няма. Калі ёсьць грошы, яе можна набыць дзе заўгодна. Проста ён дурыць беларускі народ. Праблема ня ў тым, што нафты не хапае, а ў тым, што Расея фундавала рэжым Лукашэнкі, прадаючы нафту па заніжаных коштах. А цяпер няхай Лукашэнка купляе нафту па сусьветных цэнах, вышэйшых за цяперашнія расейскія. Ну тое, што ён незадаволены, гэта зразумела. Але Расеі, я думаю, няма чаго больш баяцца Лукашэнкі. Ён проста надакучыў.

Бліжэйшым часам афіцыйныя беларуска-расейскія стасункі будуць пагаршацца, але гэта не азначае, што расейцы перасталі любіць братні беларускі народ. А цяперашні кіраўнік Беларусі, канешне, псуе адносіны паміж двума народамі. Беларуская афіцыйная прапаганда зьяўляецца нахабнай, антырасейскай. Але, я думаю, што беларусы разьбяруцца, дзе праўда, а дзе хлусьня”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)