СупэрМЕНСКIЯ
Пазачарговы опус пра тое, хто такія менчукі, з чым іх ядуць і дзе яны жывуць, - зьявіўся на днях для ўсёй прагрэсіўнай грамадзкасьці. Язерская, Арлоў, Баба Тома, Люфт зь Мерыцілам, Франак Вячорка, Бомж Бацюшка і Насарогаў; а таксама песьні, танцы, гулькі й сьмерць – усё гэта вы знойдзіце ўнутры “Супэрменскіх”. Опус прадстаўлены ў межах мультымэдыйнага праекту 34.
У
сталіцы таксама жывуць людзі – такі асноўны мэсэдж “Супэрменскіх”. Акцэнт у
фразе можна ставіць, сыходзячы з уласных цікавасьцяў – ці на “жывуць у
сталіцы”, ці на “жывуць людзі”.
Напрыклад,
матэрыял “Горад герояў” прысьвечаны
менскім змагарам-сучасьнікам – гараджанам, якія адстойваюць права на прыватную
ўласнасьць. Тут і пiсьменьнік Арлоў зь
гісторыяй пра змаганьне за Карла Маркса, і анарх Глеб зь гісторыяй пра
адстойваньне дзіцячай пляцоўкі ў Зялёным Лузе, і Баба Тома, якая колькі год
дужаецца з чынавенцтвам за ўласную хаціну.
Легендарныя
жж-істы-эмігранты Люфт (SE) і Мерыціл (CH)
у матэрыяле “Менскія паставыя”
робяць колькі скандальных заяваў адносна нашай з вамі сталіцы і яе “вясковага”
лайфстайлу.
Ва
ўнісон такому выказваньню шараговыя жыхары сталіцы расказваюць, чаму яны “без
зазрэнія совесьці” разгульваюць па костках памерлых суйчыньнікаў. Для некага не
сакрэт, што Менск пабудаваны на могілках, а для кагосьці – цьмяная гісторыя.
Таму аўтары матэрыялу “Усе мы – грэбаныя
готы” і робяць віртуальны (з дапамогай гісторыка Сяргея Харэўскага) і
рэальны (з дапамогай звычайных менчукоў) экскурс па месцах, дзе на добры лад
мусяць аднавіць помнікі памерлым, а ня ставіць дзіцячыя каруселі...
Тым
часам 30-хвілінны фільм “Вось вам,
людзі, Менск на блюдзе” – гэта спроба зірнуць на “пэрсанальную” сталіцу
вачыма скандальных і ня вельмі віпаў. Тэледзіва Элеанора Язерская, журналіст
Віктар Марціновіч, глямурны палітык Франак Вячорка, музыкант Сяргей Пукст,
р’н’б-прамоўтэр Руфус, шараговы бомж Бацюшка - іх дзяцінства, юнацтва і
сучаснасьць, мары і думкі зьвязаныя з гэтым горадам і яго вулкамі.
Бессаромны
попс-паэт Насарогаў навастрыў свой аральна-візуальны крытыцызм і паспрабаваў
парэфлексаваць словам і малюнкамі з кампазіцый, якія ў свой час прэтэндавалі на
гімн сталіцы (мы не жартуем...). “Сьпяваем
разам”, гаспада-таварышы!
І
на “салодкае” – эксклюз чыстай вады. Аўтары 34 вырашылі адсьвяткаваць
10-годзьдзе першай (і адзінай?) кампутарнай гулькі пра сталіцу Бацькаўшчыны.
Інкогніта, ледзь не з-пад палкі, але аўтары “Менску” расказалі гісторыю
стварэньня культавага DOS-аўскага вар’яцтва (“Mensk game. Version ).
ДЛЯ ДАВЕДКІ: андэграўндны мультымэдыя-праект
34 ствараецца маладымі энтузіястамі з абвостраным пачуцьцём сацыяльнай
адказнасьці. Далучыцца да праекту можа кожны: //community.livejournal.com/4asapopi3
Зваротная
сувязь: 34popis@gmail.com
Читайте еще
Избранное