Стрыжак: «Вам будзе дастаткова аднаго арышту на тысячы праехаўшых спакойна. Калі гэты арышт будзе ваш»
Кіраўнік фонда Bysol — пра самую вялікую памылку: думаць маштабамі статыстыкі пра дзяржаўны тэрор.
— Вам будзе дастаткова аднаго арышту на тысячы праехаўшых спакойна. Калі гэты арышт будзе ваш, — піша Андрэй Стрыжак.
— Ніхто ня ведае сапраўдных лічбаў арыштаваных на мяжы за час святаў. Самі арыштаваныя нам не пішуць, за кратамі мабілаў няма. Сваякі ня ведаюць куды пісаць/баяцца/разгубленыя/не давяраюць.
Любыя лічбы па тэроры ў Беларусі неканчатковыя і іх галоўны сэнс — фіксацыя тэндэнцый і практык. Візіты ў Беларусь па-ранейшаму небяспечныя для ўсіх, хто:
- данаціў;
- быў падпісаны на незалежныя медыя;
- пакідаў крытычныя каментары ў сацсетках;
- ужо адбыў раней пакаранне за пратэсты.
Спіс няпоўны, але ж гэта людзі ў самай высокай зоне рызыкі.
Напярэдадні BYSOL паведаміў, што яму вядома пра не менш за 8 арыштаў на мяжы пры вяртанні беларусаў на радзіму на святы.
12 студзеня канал сілавікоў пахваліўся затрыманнем цяжарнай 31-гадовай жанчыны. Яе затрымалі па вяртанні ў Беларусь з Літвы, абвінавачваюць у абразе міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное