Общество

Стала вядомая дата пасяджэння Вярхоўнага суда па ліквідацыі Таварыства беларускай мовы

Вярхоўны суд Беларусі разгледзіць пытанне ліквідацыі ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» 8 лістапада.

Старшыня ТБМ Алена Анісім адзначыла: нягледзячы на тое, якім будзе рашэнне суда, арганізацыя не збіраецца складаць сваіх пазіцый і адмаўляцца ад сваёй дзейнасці.

— Ніхто не адмяняў дзейнасці ініцыятыў і ініцыятыўных груп, а ў Канстытуцыі як была дзяржаўнасць беларускай мовы, так яна і застаецца. І нават калі пройдуць нейкія рэферэндумы, дзяржаўнасць беларускай мовы будзе. А значыць, у нас будзе і магчымасць, і абавязак дзейнічаць па яе абароне, — сказала ў каментары Новаму Часу старшыня ТБМ Алена Анісім.

Па яе словах, Таварыства задзейнічае ўсе юрыдычныя механізмы для таго, каб пазбегнуць ліквідацыі. Калі ж Вярхоўны суд прыме такое рашэнне, чальцы ТБМ будуць думаць аб тым, як працаваць далей.

— Магчыма, нехта выбера фармат незарэгістраванвй арганізацыі — як я ўжо казала, ініцыятывы, а магчыма, што мы распачнем працэс арганізацыі новай структуры пад новай назвай.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.8(5)