«Спыняць галадоўку будзем, толькі калі будуць вынікі»
Больш за тыдзень шэраг актывістаў незарэгістраванай у Беларусі арганізацыі «Малады фронт» трымаюць галадоўку салідарнасці з ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам, Юрыем Лявонавым, Уладзімерам Асіпенкам. Спыніць акцыю іх заклікаюць Івонка Сурвіла, сам Аўтуховіч і іншыя. Але ж маладафронтаўцы кажуць: зробім гэта толькі тады, калі будуць нейкія вынікі.
-- Мы разумеем,
што тыя, хто заклікаюць спыніць галадоўку, турбуюцца за нас, -- распавяла «Салідарнасці»
намесніца старшыні «Маладога фронту» Наста Палажанка. -- Але спыняць мы будзем
толькі тады, калі будуць нейкія вынікі: ці то рэакцыя з боку ўладаў, ці спыненне
галадоўкі самім Аўтуховічам.
Але Мікалай Аўтуховіч спыняць галадоўку не збіраецца, нягледзячы на пагаршэнне фізічнага стану:
- Ён адчувае сябе вельмі дрэнна. Вельмі дрэнныя аналізы. Пачынаюцца праблемы з печанню, - кажа яго адвакат Павал Сапелка, паведамляе «БелаПАН».
Аўтуховіч па-ранейшаму знаходзіцца ў медыцынскай частцы следчага ізалятара па вуліцы Валадарскага.
Зараз колькасць галадуючых складае 29 чалавек -- раніцай 11 траўня да тых, хто трымае галадоўку на сядзібе БНФ далучылася моладзевая актывістка Кася Салаўёва.
-- Калі мне было
цяжка, навакольныя людзі шчыра падтрымлівалі і дапамагалі мне. Чаму ж я не магу
зрабіць самае мінімальнае для чалавека, які знаходзіцца ў такой складанай
сытуацыі - быць з ім салідарнаю, ахвяраваць частку сябе, -- гаворыць Кася,
паведамляе сайт «Маладога фронту».
-- Зараз мы
адчуваем сябе нармалёва, -- кажа Палажанка. -- Наогул, самае складанае падчас
галадоўкі – гэта псіхалагічна настроіць сябе.
У суботу двух
маладафронтаўцаў затрымалі, калі яны выйшлі з управы партыі БНФ, дзе трымаюць
галадоўку, на вуліцу. Яўгена Скрабца і Іллю Нагорнага пратрымалі ў РУУС
Цэнтральнага раёна Мінска каля трох гадзін (пакуль у цэнтры горада не
скончылася святочнае шэсце ветэранаў), пасля чаго адпусцілі, нават не склаўшы
пратаколаў.
Тым часам у
Асіповічах 10 траўня супрацоўнікі міліцыі затрымалі галадоўніка-маладафронтаўца
Арцёма Дубскага, які прыехаў на дзень да бацькоў, і яго сяброўку Таццяну
Касінчук. Міліцыянтам падалося дзіўным знаходжанне моладзевых актывістаў
непадалёк ад сцяны з надпісам «Свабоду Аўтуховічу». На Дубскага склалі пратакол
за «дробнае
хуліганства», на Касінчук - пратакол апытання. Праз некалькі гадзін юнакоў адпусцілі.
Па папярэдняй інфамацыі, працэс над Дубскім адбудзецца 12 траўня.
Па словах
Палажанкі, больш сутыкненняў з міліцыяй у галадоўнікаў не было:
-- Але ж
наперадзе яшчэ 14 траўня - марш «За незалежнасць!». Паглядзім, што будзе адбывацца там.
Читайте еще
Избранное