Общество

Справа «Кнігазбора» і іншых кнігавыдавецтваў закрытая

Пра гэта паведаміў Генадзь Вінярскі.

— Вярнуўся з ДФР. Справа «Кнігазбора» і іншых кнігароў закрытая. Тэхніку вярнулі, кнігі не, бо вынікаў экспертызы ў іх няма, — паведаміў кіраўнік выдавецтва Генадзь Вінярскі.

Нагадаем, што ў студзені фінансавая міліцыя распачала справу ў дачыненні да выдавецтваў «Кнігазбор» і «Янушкевіч», а таксама студыі «Адліга» ды інтэрнэт-крамы Knihi.by.

Іх рахункі былі заблакаваныя, што паставіла пад пытанне дзейнасць выдавецтваў і распаўсюднікаў. Генадзя Вінярскага і дызайнера Анатоля Лазара («Адліга») выклікалі на допыты, у іх канфіскавалі тэхніку.

Рахункі кнігавыдаўцоў былі разблакаваныя ў чэрвені.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(5)