Общество

Хутка Дзяды: з’явілася карта беларускіх месцаў памяці па ўсім свеце

Над праектам працуюць энтузіясты.

Адмыслова да 2 лістапада — старадаўняга свята ўшанавання продкаў Дзяды — з’явілася карта з падрабязнымі каардынатамі беларускіх месцаў памяці, якія знаходзяцца па-за межамі Беларусі. «Гэта добрая нагода дайсці да месцаў апошняга спачыну нашых продкаў па ўсім свеце і запаліць знічкі», — лічаць аўтары.

Каталог будзе дапаўняцца супольнымі высілкамі, далучыцца можа кожны ахвотны. На карце ўжо сабрана 174 месцы пахавання выбітных беларусаў, што спачылі на чужыне, паведамляе «Наша Ніва».

 

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(11)