Сілавікі прыйшлі ў «21 век» — найбуйнейшую інтэрнэт-краму Беларусі. Затрыманыя два сузаснавальнікі

Паведамляецца аб затрыманні сузаснавальнікаў кампаніі Паўла Матусевіча і Сяргея Вайніловіча.

Дэпартамент фінансавых расследаванняў працуе на складзе і ў офісе кампаніі «Трыявіст» (інтэрнэт-крама «21 век»)

«21 век» быў заснаваны ў сярэдзіне 2000-х трыма студэнтамі-юрыстамі — Сяргеем Вайніловічам, Іванам Плюгачовым і Паўлам Матусевічам. У 2017-м 40% бізнэсу набыў інвестыцыйны фонд «Зубр Капітал».

Доля «21 века» на рынку інтэрнэт-гандлю Беларусі летась складала не менш за 37% па ацэнцы deal.by. Абарот перавышаў $310 мільёнаў.

У першым квартале 2021 года было выканана 945 тысяч замоваў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.3(27)