Общество

Сяргей Пульша, Новы час

«Шлях барацьбы за перамены будзе цяжкі, але беларусы змогуць збудаваць сучасную краіну»

Сёння Беларусь жыве ў вайскова-паліцэйскім рэжыме.

Усе ўсведамлялі, што Лукашэнка не збіраецца аддаваць уладу, і, па яго ж выразе, «будзе трымацца за трон ссінелымі пальцамі». Але ніхто і не думаў, што стануць спраўджвацца самыя жорсткія і натхняючыя, злосныя і самаахвярныя, — карацей, самыя неверагодныя сцэнары.

Нягледзячы на тое, што тры цудоўныя жанчыны нам неаднаразова казалі: «Беларусы, вы — неверагодныя!»

Прайшло сто дзён беларускіх пратэстаў, беларускага змагання. І ўжо можна падвесці пэўную рысу: у якой жа краіне мы прачнуліся пасля 9 жніўня. Гэта мы робім з палітолагам і публіцыстам Аляксандрам Класкоўскім.

— На вялікі жаль, прачнуліся мы ўсё ж такі (і жывем сёння) у вайскова-паліцэйскім рэжыме. Тое, што некалі малявалася толькі ў змрочных прагнозах палітолагаў і аналітыкаў, сёння становіцца рэчаіснасцю.

Улада адкідае нават тыя драконаўскія законы, якія яна сама ж і напісала. Нейкі час таму, нагадаю, Лукашэнка, выступаючы перад кіраўніцтвам Генпракуратуры казаў, што іншым часам не трэба зважаць на законы.

І мы бачым абсалютны прававы дэфолт, тое, што на крымінальным слэнгу называецца «беспределом», тут іншага слова не падбярэш. Сілавікі сёння дзейнічаюць «па-беспределу».

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(27)