Общество
Eolonir

Шацікава, штэмпелі, Сярдзючка ды тарашкевіца

Менавіта гэта цікавіла беларускую блёгасфэру апошнімі днямі.

Kurt_belarus - Сёньня ў адміністрацыйнай камісіі па справах непаўналетніх г. Магілёва адбылося паседжаньне наконт пазбаўленьня бацькоўскіх правоў актывісткі апазыцыі Крысьціны Шацікавай. Падстава — прэзыдэнцкі дэкрэт №18 «Аб дадатковых захадах па дзяржаўнай абароне дзяцей зь неўладкаваных сем’яў».

У Шацікавай двое сыноў: 11-гадовы Мікіта і 9-гадовы Ягор. Крысьціну абвінавачваюць у тым, што яна не належным чынам бярэ ўдзел у іх выхаваньні.

Са школы, дзе навучаюцца Мікіта і Ягор, на дзяцей выпісалі станоўчую характарыстыку. У ёй сярод іншага было напісана: «З нашага багатага працоўнага досьведу бачна, каб маці сапраўды займалася дзецьмі, то яны былі б вундэркіндамі».

Наступнае паседжаньне камісіі мае адбыцца 11 чэрвеня а 12:00.

Гэта, мабыць, першы выпадак прыкляданьня гэтае практыкі да палітычна-актыўных бацькоў. Бацькоўскіх правоў пазбаўлялі і раней, аднак у старое рэдакцыі закона было цотка прапісана, у якіх бацькоў можна адабраць дзяцей ды дакладна за што. Перасьцярогі, што дэкрэт можа быць скарыстаны для расправы зь нелаяльнымі, зьдзяйсьняюцца.

Нягледзячы на ўсю дзікунскасьць падыходу, блёгасфэра маўчала. Артыкулы пра сэкс на вуліцы атрымалі ў разы больш камэнтараў. Што цалкам натуральна, але ўсё адно сумна. І дазваляе рабіць пэўныя высновы.

Chris-gomel - Вучу тарашкевіцу: хутка буду пісаць граматна і па правілах, а ня так, як зараз... Была рускамоўнай - была практычна недакорная граматнасьць, я адчувала словы наўпрост, інтуітыўна зь дзяцінства ведала, як трэба пісаць правільна, і зь дзяцінства захавалася стойкая алергія на бязграматных людзей. Я разумею, што ня кожнаму дадзена, але ж... Ну, чытайце болей, запамінайце правапіс, а што рабіць? Не абавязкова батаніць правілы...

Чапляе ўсё-такі народ тэма правілаў беларускае мовы. Хаця падавалася б, якая розьніца пісаць чым? Хаця б наркамаўкай, галоўнае -- каб не было да халеры расейскамоўных запазычваньняў…У рэшце рэшт наркамаўка – гэта стыль напісаньня, а ня лексыка, якая прыклядаецца да яе. Эх, жыцьцё.

Independent цікавіўся, за колькі можна зрабіць штэмпель на выезд з краіны. Адказаў была плойма, мабыць, народ тэма чапляе. Часьцяком згадвалася маючае адбыцца касаваньне штампаў ад канцу гэтага году. Але ніхто так і ня выказаўся на тэму патрэбнасьці ці непатрэбнасьці гэтых штампаў, як гэта звычайна здаралася раней. Такое адчуваньне, што людзі прынялі гэта як дадзенасьць. Ці мо пасьля правалу студэнцкіх акцыяў кшталту пераканаліся, што зьмяніць нічога немагчыма?

Feduta - Слабые люди ненавидят тех, кто над ними посмеивается. Им кажется, что их обижают. Они начинают сердиться, топать ногами и доказывать, что они не такие, а белые, пушистые, красивые и очень сильные. А мы все как раз неправильные, ибо, ибо… И еще потому, что плюем в их сторону. Хотя на самом деле никто никуда не плевал. Мы ведь не верблюды, а люди. Великая и могучая Россия обиделась на Верку Сердючку. Не на Андрея Данилко, умного и ироничного актера, а на Верку эту самую, грудастую проводницу, спевшую что-то насчет «Раша, гудбай!». Ах, нас оскорбили! … Я подозреваю, что как раз в этом никто ничего обидного бы не усмотрел. Мат россиянам – как и всем совкам – вполне привычен и понятен. А вот попрощаться… Что они там имели в виду, в Украине? Не дай Бог, черноморский флот!.. Точно, флот! Ах! Нас оскорбили!

Pozirk.org згадвае восьмую гадавіну трагедыі на Нямізе. “Міліцыя не наважылася крануць ніводнага з тых, хто прыйшоў туды з нацыянальнай сымболікай. Яны проста стаялі моўчкі і глядзелі, пакуль па іх рацыях перадаваліся дадзеныя пра новых “забеларусаў”, знойдзеных пад хмызамі на беразе ракі. Магчыма, ім стала шмат зразумела ў той момант”.

А якраз тады, пасьля 30 траўня 1999 году ля тае станцыі мэтро зьбіраліся натоўпы. І сьцены пераходу былі распісаныя. А потым гэта ўсё “ўпарадкавалі”. А разам зь ім і людзкую памяць.

Zmagarka - У апошнія дні актывісты БУНТ'у правялі паклейку серыі ўлётак з заклікам "Хопіць чакаць! Дзейнічай!". Друкаваная прадукцыя з'явілася ў мікрараёнах Лошыца, Шабаны, Сухарава, Кунцаўшчына.

На жаль, улады аператыўна рэагуюць на праявы іншадумства, фактычна ўжо праз суткі апасля працы на сценах застаецца не больш за 20% матэрыялаў.

А вось наконт моладзевых ініцыятываў народ заўжды гатовы пазубаскаліць. Гэта ўжо тэндэнцыя – як толькі з’яўляецца нейкі пост наконт моладзевых актывістаў, у камэнтарах распачынаецца валтузьня “вельмі разумных людзей”. Сьмяюцца, як правіла, над малазначнасьцю ды малым ахопам. Эх, самі б пачалі нешта рабіць, мо нешта плённае й б атрымалася. А так у нас палова блёгераў толькі заднім розумам ганарыцца.

Ну й скончу на вясёлай нотцы. Вось тут можна паглядзець, як адзін таварыш па кальцу ганяў 5 міліцыянтаў (увага - YouTube).

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)