Рудкоўскі: «Вось, што называецца, паказалі ўсяму свету кузькіну маць»
Палітолаг Пётр Рудкоўскі працягвае тэму рэзалюцыі ААН, у якой Расію назвалі агрэсарам.
— Цікавы вынік галасавання ў ААН па рэзалюцыі наконт супрацоўніцтва Рады Еўропы і ААН, — піша Рудкоўскі. — Тэма расійскай агрэсіі не была асноўнай, але была закранута ў адным з пунктаў.
Закранута вось у такім ключы:
1) расійская агрэсія названа «агрэсіяй»;
2) пры нагодзе згадана таксама «ранейшая агрэсія» — супраць Грузіі;
3) ёсць словы пра неабходнасць «кампенсаваць шкоды спрычыненыя ахвярам [агрэсіі]» і «прыцягваць да адказнасці тых, хто вінаваты ў парушэнні нормаў міжнароднага права».
Тое, што абсалютная бальшыня падтрымала рэзалюцыю — тут нічога новага. І ранейшыя рэзалюцыі з асуджэннем расійскай агрэсіі праходзілі абсалютнай бальшынёй галасоў. Новенькае тут наступнае:
Кітай — гэтым разам «за» рэзалюцыю.
Казахстан — «за».
Арменія — і яна «за»!
Лукашысцкі рэжым, як і сам пуцінскі, канешне, супраць. Плюс, яшчэ тры рэжымы-аўтсайдэры выступілі на баку Расіі.
Вось, што называецца, паказалі ўсяму свету кузькіну маць. Крамлёўскія параноікі — ваш канец блізкі.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное