Общество

Рэжысэра Мазынскага пазбавілі пэнсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь

Камісія ў вызначэньні пэнсій за асаблівыя заслугі пры Савеце Міністраў пазбавіла даплат вядомага тэатральнага рэжысэра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Валерыя Мазынскага, паведамляе Радыё Свабода.

Валеры Мазынскі, архіўнае фота

Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным лісьце з подпісам адказнай сакратаркі камісіі Натальлі Пучко.

Рашэньне пра спыненьне выплаты пэнсіі за асаблівыя заслугі рэжысэру Валерыю Мазынскаму

Там удакладняецца, што, згодна з адпаведным рашэньнем ад 16 лістапада (пратакол №6), Валерыю Мазынскаму будзе спыненая выплата пэнсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь, пачынаючы ад 1 сьнежня 2021 году.

Прычыны такога кроку не называюцца.

Мазынскі публічна і пасьлядоўна крытыкуе цяперашнія ўлады за палітыку ў галіне культуры.

Валеры Мазынскі — беларускі тэатральны рэжысэр, былы галоўны рэжысэр нацыянальнага драматычнага тэатру імя Якуба Коласа ў Віцебску, адзін зь ініцыятараў дзяржаўнага тэатру «Лялька» ў Віцебску, стваральнік менскага тэатру «Вольная сцэна». Таксама ставіў спэктаклі ў Купалаўскім тэатры і выкладаў рэжысуру ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.

Заслужаны дзеяч мастацтваў, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, ляўрэат прэміі «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.6(21)