Рэктар ЕГУ даў афіцыйны адказ наконт фінансавання універсітэта і магчымага прызнання студэнтаў ды выкладчыкаў экстрэмістамі
Кшыштаф Рыбіньскі адзначыў, што вышэйшая навучальная ўстанова цалкам фінансава стабільная і нядаўна атрымала дадатковую падтрымку ад Еўразвязу на суму больш за 4 млн еўра. Спонсары гарантуюць забяспечванне плыўнага функцыянавання ЕГУ ў будучыні, піша Новы час.
– Кіраўніцтва ўніверсітэта ўзаемадзейнічае і супрацоўнічае з рознымі няўрадавымі арганізацыямі, уключаючы прадстаўнікоў офіса Святланы Ціханоўскай, але гэта ніякім чынам не азначае, што ўніверсітэт як-небудзь юрыдычна ці фінансава становіцца залежным ад палітычных аб'яднанняў».
Рыбіньскі падкрэсліў, што любыя сцвярджэнні аб палітызацыі дзейнасці ўніверсітэта або абвінавачванні ў тым, што адміністрацыя ўгаворвае студэнтаў удзельнічаць у палітычных дзеяннях, з'яўляюцца недакладнай інфармацыяй, як і іншая хлусня ў выпуску прапагандыста Ігара Тура.
Читайте еще
Избранное