Экономика

Раманчук: «Краіна, якую, наўмысна ці не, рыхтуюць, каб сілавыя кланы Беларусі і іх партнэраў з Расеі ўсталявалі поўны кантроль над эканомікай»

Эканамiст адказвае Радыё Свабода, які доўгатэрміновы ўплыў на беларускую эканоміку аказваюць тыя працэсы, калі з краіны зьяжджаюць ІT-шнікі, дактары, прадпрымальнікі.

— Тая бязглузьдзіца, якая тут робіцца, тыя законы, якія прымаюцца, тое, што людзі зьяжджаюць — вядзе да таго, што ў пэрспэктыве трох-пяці гадоў краіна становіцца неспрыяльнай для вядзеньня бізнэсу і адкрыцьця новых прадпрыемстваў, — кажа Яраслаў Раманчук. — Гэта краіна, якую, наўмысна ці не, рыхтуюць да таго, каб сілавыя кланы Беларусі і іх партнэраў з Расеі захапілі актывы і ўсталявалі поўны кантроль над эканомікай.

У Прыднястроўі, Малдове гадамі панавалі рэжымы, якія былі пад пятой мільярдэраў і моцных намэнклятурных карупцыйных кланаў. А людзі атрымлівалі 150-200 даляраў у месяц.

Замест таго каб ісьці ў Эўропу, да дабрабыту, Беларусь, калі не адбудзецца перамогі сілаў, якія выступаюць за дэмакратыю, вольны рынак, — атрымае малдавізацыю. Малдавізацыю менавіта тых часоў, часоў алігархаў, карупцыі і беднасьці

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(47)