Политика
Радыё Свабода

Рада Саюза палякаў сабралася негледзячы на арышты

У субботу адбылося паседжаньне Рады непрызнанага уладамі Саюзу палякаў Беларусі. На паседжаньні быў кворум: з 33 удзельнікаў Рады здолелі прыехаць 17, у тым ліку прадстаўнікі Віцебскай, Менскай і Гомельскай абласьцей. Кіраўніка Наваградзкага аддзелу СПБ Войцеха Барадзіна па-за горадам спыніла дзяржаўтаінспэкцыя, і ён ня здолеў прыехаць на пачатак паседжаньня.

Cтаршыня СПБ Анжаліка Борыс падкрэсьліла, што не зважаючы на запалохваньні і рэпрэсіі, Рада сабралася, каб падвесьці вынікі працы за першае паўгодзьдзе. Адзначана, што сябры Саюзу не спынілі сваёй дзейнасьці, сёлета праводзілася нямала культурных і асьветных мерапрыемстваў.

У пятніцу ўвечары міліцыянты ў Горадні затрымалі двух актывістаў СПБ —Мечыслава Яскевіча і Андрэя Пачобута. Да панядзелка яны будуць знаходзіцца ў міліцэйскім ізалятары, а потым іх даставяць у суд. На іх складзены пратакол нібыта за дробнае хуліганства.

Тым часам міністэрства замежных справаў Польшчы выказала рашучы пратэст супраць захадаў беларускіх уладаў, якія “парушаюць асноўныя правы нацыянальных меншасьцяў, а таксама міжнародныя і эўрапейскія стандарты ў галіне правоў чалавека”.

“Паводле інфармацыі, якой валодае МЗС, – гаворыцца ў заяве замежнапалітычнага ведамства Польшчы, – былі дапытаныя прадстаўнікі Саюзу палякаў Беларусі ў Мазыры і Баранавічах. Затрыманы два дзеячы СПБ у Горадні, якія будуць знаходзіцца пад вартай да суду 21 жніўня. Затрыманы адзін з чальцоў аддзяленьня арганізацыі з Наваградка”. Паводле МЗС Польшчы, такія захады “маюць на мэце запалохваньне актывістаў і накіраваныя на тое, каб не дапусьціць правядзеньня паседжаньня Галоўнай рады СПБ”.

Польскі бок дамагаецца неадкладнага вызваленьня арыштаваных актывістаў СПБ, а таксама спыненьня ўсіх рэпрэсіяў супраць сяброў арганізацыі.

 

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)