Общество

Праваабаронцы прызналі ячшэ сем чалавек палітзняволенымі

Агульная колькасць палітычных зняволеных перавысіла 600 чалавек.

30 ліпеня ў сумеснай заяве праваабаронцаў краіны былі агучаныя новыя імены палітзняволеных, паведамляе сайт «Вясны»:

1. Максім Сарычаў асуджаны судом Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці па арт. 369 КК за абразу супрацоўніка АУС у тэлеграм-чаце да аднаго года абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

2. Яўген Цітоў асуджаны судом Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці па арт. 370 КК за сарваны дзяржаўны сцяг да аднаго года абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

3. Давід Шаракоў асуджаны судом Віцебскага раёна Віцебскай вобласці па арт. 369 КК за абразу былога намесніка міністра ўнутраных спраў Аляксандра Барсукова ў тэлеграм-чаце да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

4. Сяргей Велікародны асуджаны па арт. 368 КК за абразу прэзідэнта да аднаго года і шасці месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму;

5. Ілля Дзярагін асуджаны судом Бабруйскага раёна і г. Бабруйска Магілёўскай вобласці па арт. 368 КК за абразу прэзідэнта да трох месяцаў арышту. Іллю ўзялі пад варту ў зале суда;

6. Юрый Кавалёў асуджаны судом Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці па арт. 368 КК за абразу прэзідэнта да аднаго года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму;

7. Дзмітрый Краўцоў асуджаны судом Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці па арт. 370 КК за здзек над дзяржаўным гербам Беларусі да трох месяцаў арышту, пачаў адбываць пакаранне.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(3)