Прафесар Гарадзенскага ўніверсітэту, які ў жніўні раскрытыкаваў Лукашэнку, страціў працу
Аляксандр Мурашоў павінен сысці з працы 25 сакавіка.
Універсітэцкая рада не падтрымала ягонае кандыдатуры на пасаду прафесара кафедры журналістыкі на новы тэрмін, паведамляе Белсат.
Аляксандр Мурашоў — этнічны расеец, доктар педагагічных навук, кандыдат філалагічных навук. Пасля выбараў ён апублікаваў у інтэрнэце адкрыты зварот да Лукашэнкі, у якім абвінаваціў таго ва ўзурпаванні ўлады і стварэнні паліцэйскай дзяржавы.
«Беларусы — найлепшыя людзі на Зямлі. Але ў іх найгоршы з усіх магчымых прэзідэнт», — пісаў прафесар.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное