Политика

Сяргей Салаўёў, Новы час

Пра што кажа «ўльтыматум Лукашэнкі»

Чаму не варта крытыкаваць Меркель за размову з Мінскам.

Пасля размовы Берліна з Мінскам шмат хто пачаў казаць, што Германія «прагнулася» перад Лукашэнкам і што сам факт такой размовы азначае прызнанне Лукашэнкі прэзідэнтам Беларусі «дэ-факта».

Насамрэч, канешне, гэта не так, бо ЕС — гэта не толькі Германія. І тэлефонная размова, безумоўна, не азначае прызнання Лукашэнкі. Хаця б таму, што інакш бы Лукашэнка не высоўваў патрабаванне аб сваім прызнанні.

Але чамусьці ўсе каментатары накінуліся на Меркель і забыліся пра другога суб’екта размовы. А «ўльтыматум Лукашэнкі» кажа шмат пра што.

Па-першае, пра тое, што менавіта беларускія ўлады ў асобе «правадыра» прызналі сваю датычнасць да стварэння гэтага крызісу. Інакш бы не было размовы, каб падзяліцца мігрантамі «50 на 50».

Асабліва паказальны ў гэтым плане пункт пра «хвалю бежанцаў з Афганістану», паколькі, наколькі ўсім вядома, з Афганістанам у нас няма бязвізавага рэжыму. Дый што там казаць — у нас у Афганістане нават няма амбасады, якая магла б выдаваць візы! Скуль узяцца гэтым уцекачам?

Па-другое: тое, што Лукашэнка патрабуе вызнання сябе прэзідэнтам праз год пасля выбараў, — азначае крызіс легітымнасці. То-бок, ён асэнсоўвае, што не з’яўляецца сапраўды прэзідэнтам Беларусі. А гэта азначае не толькі моцную псіхалагічную траўму пакуль што кіраўніка.

Дэ-факта, ён вызнае, што ўсе міжнародныя (дакладней, двухбаковыя з Расіяй) дамоўленасці, уключаючы як «інтэграцыйныя карты», так і ваенную дактрыну — з яго подпісам вельмі сумнеўныя.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.6(10)